ВВС уключыла Naviband у ТОП-8 фаварытаў “Еўрабачання”

ВВС уключыла Naviband у ТОП-8 фаварытаў “Еўрабачання”

ВВС уключыла Naviband у ТОП-8 фаварытаў “Еўрабачання”. На думку брытанскіх музычных крытыкаў, менавіта гэтыя выканаўцы маюць найбольшыя шансы на перамогу ў конкурсе. Прычым у аглядзе беларускі дуэт з песняй “Гісторыя майго жыцця” пастаўлены на першае месца.

“Слухаючы гэтую песню ў выкананні Арцёма Лук'яненкі і Ксеніі Жук, нельга не згадаць магутную энергетыку брытанскага кантры-дуэта The Shires: той жа зухаваты напор, тая ж фолькавая меладычнасць, падкрэсленая выкананнем на роднай, беларускай, мове”, — так характарызуе брытанскі крытык Naviband.

У лік фаварытаў брытанцы залічылі толькі восем удзельнікаў. Апроч Беларусі, гэта Бельгія, Балгарыя, Італія, Партугалія, Малдова, Румынія і Швецыя.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі