Вячорка, Крэчка і Койпіш выключаныя з Партыі БНФ

Сойм Партыі БНФ на закрытым пасяджэнні выключыў з партыі Франака Вячорку, Андрэя Крэчку і Антона Койпіша. Па звестках сайта "Нашай Нівы", юнакі выклікалі абурэнне партыйцаў публічнымі абвінавачваннямі кіраўнікоў партыі ў працы на КДБ. 12 чэрвеня страціў сяброўства ў Партыі БНФ яшчэ адзін чалавек — Уладзімір Малей з Брэста. Крыху раней ён напісаў запыт у Міністэрства юстыцыі, каб тое праверыла дзейнасць партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі