Вячорка: у ЕС няма плану адмяняць выдачу віз грамадзянам Беларусі

Вячорка: у ЕС няма плану адмяняць выдачу віз грамадзянам Беларусі

Шэнгенскія і нацыянальныя візы ў краіны ЕС беларусам працягваюць выдавацца, піша дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Ён сведчыць, што Офісам Ціханоўскай былі праведзены размовы ў гэтай справе з знешнепалітычнымі ведамствамі шэрагу краін, з офісам еўракамісара па ўнутраных справах.

Вячорка спадзяецца, што выпадак з Чэхіяй — "прыкрая памылка". Напярэдадні ўрад гэтай краіны анансаваў спыненне выдачы віз грамадзянам Беларусі за выключэннем “выпадкаў гуманітарнага характару”.

"Ёсць іншая праблема, што дыпламаты ў Мінску знаходзяцца пад пастаянным ціскам, штат пастаянна скарачаецца, і няма магчымасці выдачы візаў аператыўна, — піша Франак Вячорка. — А зараз ідзе вялізны паток заявак: людзі ўцякаюць ад вайны. Таму важна набрацца цярплівасці".

Стала вядома, што Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Еўракамісію. Яна просіць трактаваць беларусаў, якія выязджаюць з Украіны ў ЕС, "як ваенных уцекачоў, гэтаксама як украінцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі