Вядомая праваабаронца Аляксеева падтрымала ідэю Хашчавацкага
Вядомая расійская праваабаронца, старшыня Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева ў гутарцы з Еўрарадыё падтрымала беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага
Нагадаем, што Хашчавацкі заклікаў здымаць парушэнні і фальсіфікацыі падчас выбараў на відэа.
Аляксеева: “Трэба прывучыць грамадзян здымаць на мабільныя тэлефоны альбо на самую простую відэакамеру выпадкі, якія паказваюць – вось так мы жывём! Проста наша рэчаіснасць. Не так, як нам яе прадстаўляюць па “скрыні” (тэлевізары. – ЕРБ.), як нам хочуць яе прадставіць, а так, як мы яе бачым. Такое жыццё, якое мы ведаем”.
Па яе словах, калі выпадкі парушэнняў і фальсіфікацый будуць знятыя хаця б у дрэннай якасці і праз інтэрнэт стануць вядомыя вялікай колькасці людзей, гэта можа прымусць задумацца чыноўнікаў і не ўчыняць злачынствы.