Вядомы беларускі хакейны рэферы судзіў матч нецвярозым

Самы дасведчаны і аўтарытэтны з беларускіх хакейных рэферы Сяргей Бярвенскі з Мінска пажыццёва дыскваліфікаваны, паведамляе БЕЛТА.
Рэферы 18 лютага судзіў матч юнацкага чэмпіянату Беларусі ў нецвярозым выглядзе. Ён адпрацаваў першы перыяд сустрэчы, пасля чаго прадстаўнік інспектарскага корпуса выявіў, што Бярвенскі знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Яго адразу адхілілі ад абслугоўвання паядынку. А сёння яго ўчынак быў цвёрда ацэнены судзейскім камітэтам Беларускай федэрацыі хакея.

Сяргей Бярвенскі, былы рэферы Міжнароднай федэрацыі хакея, раней судзіў паядынкі чэмпіянатаў свету і еўрапейскіх клубных турніраў, сотні матчаў чэмпіянатаў СССР і Беларусі. Сёлета Бярвенскаму спаўняецца 50 гадоў. Гэтая крайняя ўзроставая адзнака, якой, як правіла, абмяжоўваецца праца суддзяў у полі. Міжнародныя паядынкі Бярвенскі перастаў судзіць каля 4 гадоў назад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі