Вядомыя людзі Слонімшчыны на календары (фота)
22 снежня ў межах кампаніі "Будзьма" ў Слоніме выйшаў каляндар на 2009 год з біяграфіямі вядомых слонімцаў. Такім спосабам укладальнікі календара - Алесь Масюк і Сяргей Чыгрын - ушанавалі сваіх вядомых землякоў. Сярод іншых там змешчаныя партрэты і кароткія біяграмы Льва Сапегі, Міхала Казіміра Агінскага, Міхала Валовіча, Язэпа Стаброўскага, Анатоля Іверса, Васіля Супруна, Алега Лойкі.
Наклад календара - 1000 асобнікаў.
Наклад календара - 1000 асобнікаў.