Вялікабрытанія пашырыла санкцыі супраць беларускіх калійных угнаенняў

Вялікабрытанія пашырыла санкцыі супраць беларускіх калійных угнаенняў

Вялікабрытанія пашырыла санкцыі супраць беларускіх калійных угнаенняў (яны анансаваліся напярэдадні). У пераліку ў "чорным спісе" з'явіўся яшчэ адзін код таварнай наменклатуры —  31042050. Летась для гэтай прадукцыі Лондан зрабіў выключэнне.

Новыя санкцыі прадугледжваюць забарону на экспарт у нашу краіну высокатэхналагічных тавараў, прадметаў раскошы, дызайнерскіх сумак, твораў мастацтва, тавараў нафтаперапрацоўкі. Пад іх патрапіў імпарт з Беларусі жалеза і сталі, зброі. Забараняецца прадастаўленне фінансавых паслуг і тэхнічнай дапамогі.

Прычынай пашырэння санкцый стаў саўдзел уладаў Беларусі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Сёлета Вялікабрытанія некалькі разоў пашырала санкцыі супраць Беларусі. У "чорны спіс" траплялі і фізічныя асобы, і прадпрыемствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі