Што адбывалася ў цэнтры Мінска (стрым)

Што адбывалася ў цэнтры Мінска (стрым)

Вялізная чарга да ЦВК у Мінску стаяла і ў апошнія хвіліны працы камісіі. Яна расцягнулася больш чым на кіламетр, у ёй было каля 2500 чалавек. Людзі падавалі ў камісію скаргі на парушэнне сваіх правоў пры нерэгістрацыі альтэрнатыўных кандыдатаў — Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Еўрарадыё вяло стрым з месца падзей. Некаторыя людзі з чаргі казалі, што прастаялі шэсць гадзін. Міліцыя папярэджвала, што ЦВК працуе да 18:50 і прапанавала разыходзіцца. Пасля людзі з чаргі пайшлі да паштамту, каб адправіць скаргі па пошце. Аднак падземны пераход перакрыў АМАП. У далейшым адбыліся затрыманні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі