Вярхоўная Рада прагаласавала за адстаўку міністра ўнутраных спраў
Украінскі парламент прыняў гэтае рашэнне ў пятніцу.
За гэтае рашэнне прагаласавалі 332 дэпутаты. У пастанове аб звальненні міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі гаворыцца, што яго пакаралі "за сістэматычнае і грубае парушэнне Канстытуцыі і законаў Украіны, перавышэнне ўлады... за дзясяткі забітых і сотні параненых грамадзян" ды за іншыя злачынствы.
Пастанова пачынае дзейнічаць з часу яе прыняцця.
Тым часам з'явілася неправераная інфармацыя, што Захарчанка ўцякае з Украіны, нібыта, у Беларусь.