Вярхоўная Рада Украіны забараніла антытэрарыстычныя аперацыі
Таксама дэпутаты прагаласавалі за вывад сілавікоў з Кіева.
Пастанова, прынятая позна ўвечары 20 лютага абавязвае спыніць агонь, вайскоўцы і міліцыянты мусяць вярнуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Ураду і органам дзяржулады даручана забараніць выконваць праграму антытэрарыстычных мерапрыемстваў.
Акрамя таго, у пастанове адзначаецца, што надзвычайнае становішча ў краіне можа ўвесці толькі Вярхоўная Рада.
За пастанову прагаласавалі 236 дэпутатаў, у тым ліку і дэпутаты з Партыі рэгіёнаў. Яна падпісаная намеснікам старшыні Рады і набыла моц з моманту галасавання.
Дэпутаты рыхтуюць пастанову аб вяртанні Канстытуцыі Украіны 2004 года.