Вярхоўная Рада вызваліла Юлію Цімашэнка (дапоўнена)
Прынятая пастанова аб выкананні міжнародных абавязанняў Украіны адносна вызвалення былога прэм’ер-міністра Украіны.
Як перадае карэспандэнт УНІАН, за адпаведную пастанову (№4166) прагаласавалі 322 народня дэпутаты з 331, зарэгістраванага ў сесійнай зале. Ініцыятарам гэтай пастановы з’яўляецца лідар фракцыі “Бацькіўшчына” Арсеній Яцэнюк.
Крымінальны пераслед Цімашэнка пачаўся ў 2010 годзе, калі ўлада прэзідэнта Віктара Януковіча ініцыявала праверку справаў былога кіраўніка ўраду. Было заведзена некалькі крымінальных справаў, звязаных з падпісаннем газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе. Пры гэтым генеральная пракуратура Украіны не абвінавачвала Цімашэнку ў раскраданні сродкаў, а толькі ў перавышэнні паўнамоцтваў.
У кастрычніку 2011 года Юлія Цімашэнка была асуджаная на 7 гадоў пазбаўлення волі. Еўрапейскі парламент прыняў шэсць рэзалюцыяў па Украіне, у якіх справа Цімашэнка расцэньвалася як “палітычна матываваная”. Віктара Януковіча крытыкавалі за “выбарчае правасуддзе”. Таксама пасля прыходу да ўлады Януковіча былі заведзеныя крымінальныя справы на многіх паплечнікаў Цімашэнка.
Ужо ў пачатку зняволення ў палітыка рэзка пагоршыўся стан здароўя. У канцы 2011 году яе перавялі з Кіеўскага СІЗА ў турму ў Харкаве. З траўня 2012 году яна знаходзіцца ў Харкаўскай цэнтральнай лякарні №5 з дыягназам “грыжа міжпазваночнага дыска”.
22 лютага ў чаканні вызвалення палітыка перад брамай медустановы збіраюцца прыхільнікі экс-прэм’ера. Пры гэтым на тэрыторыю лякарні заехаў аўтобус з супрацоўнікамі міліцыі ў поўнай амуніцыі.