Вярхоўны суд Расіі адмяніў рашэнне пра высылку аўтара "Новай газеты"
Вярхоўны суд Расіі часткова задаволіў скаргу аўтара "Новой газеты" Алі Феруза (сапраўднае імя — Худабярдзі Нурматаў) і адмяніў рашэнне Масгарсуда пра яго высылку з Расіі. Справу накіравалі на новы разгляд у Масгарсуд, піша "Новая газета".
Вярхоўны суд вырашыў, што падчас разгляду справы Феруза "не атрымалі належнай прававой ацэнкі" яго довады. Напрыклад, тое, што ў Феруза ёсць грошы для самастойнага выезду з Расіі.
Акрамя таго, Масгарсуду рэкамендавалі ўлічыць ліст амбасады Германіі, у якім пацвярджаецца, што Алі Ферузу дадзены дазвол на знаходжанне ў Германіі, а таксама наяўнасць "замежнага пашпарта для замежнікаў".
У студзені ў Нью-Ёрку і ў Берліне прайшлі акцыі ў падтрымку Феруза, а ў снежні ЕСПЧ прыступіў да разгляду яго скаргі і забараніў высылаць журналіста з Расіі да вынясення рашэння.
Алі Феруза вінавацяць у парушэнні правілаў ўезду ў Расію альбо рэжыму знаходжання ў краіне. На пачатку жніўня Басманны суд Масквы пастанавіў прымусова выслаць журналіста з Расіі ва Узбекістан, пазней Масгарсуд пакінуў гэтае рашэнне ў сіле. Цяпер Феруз знаходзіцца ў Цэнтры часовага ўтрымання замежных грамадзян "Сахарава".