Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб медыцынскім канабісе

Канабіс

Канабіс / pixabay.com

Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытанні законапраект аб медыцынскім канабісе, паведамляе hromadske.ua. За гэты закон прагаласавалі 248 дэпутатаў.

Гэты законапраект рэгулюе абарачэнне канабісу толькі ў медыцынскай, прамысловай і навуковай дзейнасці. Закон спрашчае медыцынскае выкарыстанне лекаў на аснове канабісу і даручае ўраду пашырыць пералік лекаў.

Пры гэтым распаўсюд марыхуаны не з медыцынскімі мэтамі па-ранейшаму будзе лічыцца злачынствам. Вытворчасць лекаў будзе жорстка кантралявацца на ўсіх этапах. Вырошчваць канабіс змогуць толькі юрыдычныя асобы з адпаведнай ліцэнзія і GMP-сертыфікатам, пад кругласутачным відэаназіраннем з доступам для Нацпаліцыі. Прэпараты на аснове медыцынскага канабісу можна будзе атрымаць толькі паводле электроннага рэцэпта.

У Мінздароўя Украіны назвалі прыняцце гэтага закона "гістарычным рашэннем". У ведамстве адзначылі, што гэта лекі для мільёнаў людзей — анкапацыентаў, людзей з рассеянным склерозам, пацыентаў, якія атрымліваюць паліятыўную дапамогу, ды іншых. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі