Вярнуўшыся з Беларусі, прэм’ер-міністр Латвіі падаў у адстаўку

Прэм'ер-міністр Латвіі Івар Гадманіс сёння падчас сустрэчы з прэзідэнтам краіны Валдзісам Затлерсам напісаў заяву аб звальненні.
Кіраўнік дзяржавы ўжо прыняў адстаўку прэм'ера. Прэзідэнт Латвіі заявіў, што Гадманіс страціў яго давер яшчэ тыдзень таму, калі ён адмовіўся тэрмінова праводзіць урадавую рэформу і скарачаць колькасць міністэрстваў.

На адстаўцы прэм'ера настойвалі Народная партыя і Саюз "зялёных" і сялян, паведамляе Lenta.ru.

Нагадаем, Іварс Гадманіс з 17 па 19 лютага з афіцыйным візітам наведваў Беларусь. Учора ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі