Вяскоўцы "сігналізуюць" у міліцыю пра парушальнікаў самаізаляцыі
У Гродзенскім раёне выявілі чатырох парушальнікаў самаізаляцыі, паведамляе rgazeta.by. Кожнаму з іх пагражае штраф ад 54 да 1350 рублёў ці адміністрацыйны арышт. У раёне налічваецца каля 100 чалавек, якія павінны выконваць рэжым самаізаляцыі. Гаворка найперш пра тых людзей, што вярнуліся з замежжа. Найбольш такіх у Скідзелі і на тэрыторыі Капцёўскага сельсавета. Іх штодня правяраюць міліцыянеры разам з эпідэміёлагамі.
Высвятляецца, што ёсць людзі, якія ігнаруюць рэжым самаізаляцыі, нават пакідаюць свае населеныя пункты. У Скідзелі жанчына пайшла пагуляць і паразмаўляць са знаёмымі. Адзін вясковец паехаў у Гродна і хадзіў па крамах у пошуку патрэбных рэчаў. Амаль цэлы дзень шукала міліцыя яшчэ аднаго вяскоўца, а ён таксама паехаў у абласны цэнтр.
Вяскоўцы "сігналізуюць" у міліцыю пра парушальнікаў самаізаляцыі. Праваахоўнікі аператыўна рэагуюць і правяраюць факты. Два з іх пацвердзіліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.