"Выбары" 2024 года ў Беларусі завяршыліся
"Адзіны дзень галасавання" ў Беларусі
"Выбары" ў Беларусі завяршыліся. Участкі для галасавання закрыліся ў 20.00 25 лютага.
Ужо цяпер можна сказаць, што будзе абвешчана пра яўку ў больш за 70%. Цэнтрвыбаркам заяўляе, што ўжо па стане на 18:00 яна склала 70,29%.
Інфармацыю пра тое, хто на наступныя 4 гады трапіў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, беларусы даведаюцца да 2-й гадзіны ночы 26 лютага. А папярэднія вынікі "Адзінага дня галасавання" будуць агучаныя 26 лютага ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.