Выбух на вайсковай нафтабазе ў Баранавічах, ёсць пацярпелы
Удзень 9 лістапада ў Баранавічах на вайсковай нафтабазе адбыўся выбух, паведамляе intex-press.by. У станцыі хуткай меддапамогі пацвердзілі інфармацыю пра аднаго пацярпелага. У яго траўма галавы і апёкі. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.