Выбух у Стамбуле, загінулі 11 чалавек

Выбух у Стамбуле, загінулі 11 чалавек

Раніцай 7 чэрвеня ў Стамбуле адбыўся выбух, загінулі 11 чалавек (большасць з іх — паліцэйскія), 36 атрымалі раненні. Адбылося гэта каля аўтобуснага прыпынку ў папулярным у турыстаў раёне Баязыт, інфармуе meduza.io.

Мяркуецца, што тэрарысты спрабавалі ўзарваць паліцэйскі аўтобус, які праязджаў каля прыпынку. Выбухоўка была закладзеная ў легкавы аўтамабіль. Адказнасць за выбух пакуль ніхто на сябе не ўзяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі