"Выглядаем як царыцы": паглядзіце на карпаратыўны каляндар БМЗ
Для календара на 2023-й супрацоўніцы ўбраліся ў народныя касцюмы / БМЗ
Беларускі металургічны завод (БМЗ) выпусціў традыцыйны каляндар на 2023 год. Як і ў мінулыя гады, для здымак пастараліся прыцягнуць дзяўчат, звязаных са сталеліцейнай прамысловасцю, а не прафесійных мадэляў.
Для календара дзяўчаты апрануліся ў народныя касцюмы: некаторыя з іх — сцэнічныя, але большая частка — гістарычныя рэканструкцыі.
"Выглядаем як царыцы", — так фотасесію ў народных касцюмах пракаментавала выданню "Жыццё Палесся" адна з удзельніц.
Каляндар БМЗ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.