Выкананы смяротны прысуд у дачыненні да жыхара Слуцка Віктара Скрундзіка

Віктар Скрундзік у судзе / spring96.org
Віктар Скрундзік у судзе / spring96.org

Смяротны прысуд у дачыненні да жыхара Слуцка Віктара Скрундзіка выкананы. Пра гэта пішуць праваабаронцы са спасылкай на каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэя Палуду.

Скрундзік быў расстраляны 16 ліпеня 2022 года — праз год і паўтара месяца пасля вынясення прысуду.

Нагадаем, чатырох жыхароў Слуцка абвінавачвалі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Траіх прысудзілі да доўгіх тэрмінаў зняволення, а Віктара Скрундзіка — да смяротнага пакарання. Гэта было ў сакавіку 2020 года. Праз некалькі месяцаў калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах адмяніла смяротны прысуд Скрундзіку ў парадку апеляцыі. Мінскі абласны суд зноў разгледзеў гэтую справу ў траўні 2021 года і пакінуў ранейшыя прысуды.

Праваабаронцы адзначаюць, што гэта ўжо не першы выпадак, калі лёс асуджанага на смяротнае пакаранне робіцца вядомы праз досыць доўгі тэрмін. Дагэтуль невядомы лёс Віктара Сяргеля, які быў прысуджаны да смяротнага пакарання 25 кастрычніка 2019 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі