Вынайдзены 3D-прынтар для друку таблетак
У ЗША вынайдзены 3D-прынтар для друку таблетак. Як інфармуе сайт digitaltrends.com, яго аўтары — удзельнікі стартапа Vitae Industries.
Іх прыстасаванне невялікае, не большае за сярэдні тостэр. Медыкаменты ствараюцца з розных кампанентаў выключна паводле рэцэпту. Вынаходнікі запэўніваюць, што працэс зойме не больш за 10 хвілін. Гэта значна хутчэй, чым калі б фармацэўт зрабіў гэта ўручную.
На 3D-прынтары збіраюцца друкаваць нават складаныя таблеткі, якія спалучаюць у сабе некалькі прэпаратаў.