Вынеслі прысуд мінчуку, які парэзаў сям'ю і ўчыніў аўтааварыю на вуліцы Гая
Мужчыну прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, прызначыўшы лячэнне ў стацыянары.
У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд па справе Эдуарда Шалкевіча, які парэзаў сваю сям'ю, а потым учыніў вялікую аўтааварыю на вуліцы Гая. У аўтаздарэнні загінулі яшчэ два чалавекі.
Падазраваны па справе аварыі на вуліцы Гая быў цвярозым
Суд прызнаў мужчыну неадэкватным і прызначыў вызваліць яго ад адбыцця пакарання. Мінчуку прызначана лячэнне ў стацыянары.
Жонка Эдуарда, які парэзаў яе і дзяцей: Не разумею, што з ім адбылося
Акрамя таго, з яго будуць спагнаныя 710 мільёнаў рублёў на карысць пацярпелых — сваякоў сям'і, якая загінула ў аўтакастастрофе. Суд арыштаваў маёмасць падсуднага і яго рахункі. З іх і будзе выплочвацца кампенсацыя.
Нагадаем, што здарэнне адбылося 8 лістапада 2014 года. Як паведамлялася, мужчына ў стане неадэкватнасці парэзаў сваю жонку і дваіх маленькіх дзяцей. Потым ён сеў у аўтамабіль і паехаў па Мінску. На вуліцы Гая ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль і разбіў яшчэ некалькі машын. Пры аварыі загінулі два чалавекі.
Мужчына парэзаў уласных дзяцей, збег і зладзіў цяжкую аварыю з ахвярамі
Сам падсудны на працэсе не прысутнічаў, бо знаходзіцца на лячэнні. Яго жонка матэрыяльных прэтэнзій не выстаўляла.