Вынікі барацьбы з афрыканскай чумой у Беларусі: знішчана 1646 свіней

Паведамляецца, што з мэтай недапушчэння распаўсюду афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі да 40 кіламетраў ад межаў ачага захворвання у людзей працягваюць забіраць свіней. Адбываецца гэта ў Карэліцкім, Навагрудскім, Стаўбцоўскім і Валожынскім раёнах. Учора міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц паведаміў, што ўспышка захворвання адбылася 21 чэрвеня на тэрыторыі вёскі Чапунь Іўеўскага раёна.


Як паведамляе БЕЛТА, у згаданай вёсцы ўжо знішчаныя ўсе свінні, там устаноўлены каранцін, на дарогах выстаўленыя ахоўна-каранцінныя пункты з дэзбар'ерамі і ўстаноўкамі па дэзынфекцыі транспарту. Дызынфекцыя памяшканняў у Чапуні правядуць у чатыры этапы, яна працягнецца да канца года.

Паводле слоў Леаніда Зайца, Беларусь упершыню сутыкнулася з праблемай афрыканскай чумы свіней, таму актыўна выкарыстоўваецца досвед іншых еўрапейскіх краін. У нашай краіне створаны рэспубліканскі штаб на чале з віцэ-прэм'ерам Міхаілам Русым, які "аператыўна рэагуе на сітуацыю і прымае неабходныя рашэнні".

Дзяржава кампенсуе насельніцтву страты, звязаныя з адабраннем свіней з мэтай недапушчэння распаўсюджвання на тэрыторыі краіны афрыканскай чумы свіней. За 1 кг жывога вагі сёння выплачваецца 18 тысяч 337 рублёў — гэта кошт 1 кг свініны другой катэгорыі.

Афрыканская чума свіней — віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Яно перадаецца пры прамым кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты з свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Вакцыны няма. Амаль усе пагалоўе хворых свіней гіне. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека афрыканская чума свіней бяспечная.

Фота — ria.ru
 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі