Вынікі выбараў у Еўрапарламент: правыя павялічаць сваё прадстаўніцтва
На выбарах у Еўрапарламент, які будзе працаваць да 2024 года, першае месца заняў блок хрысціянскіх дэмакратаў. Праўда, колькасць яго дэпутатаў паменшыцца. Такая ж сітуацыя і ў сацыял-дэмакратаў (агулам у гэтых палітычных сіл будзе каля "мінус 80"). А вось у блока сацыялістаў і дэмакратаў месцаў у Еўрапарламенце стане больш прыблізна на 40. Блок "Зялёных" павялічыў сваё прадстаўніцтва на 19 чалавек. Такім чынам, палітычныя сілы, якія выступаюць за захаванне ЕС, па-ранейшаму будуць мець большасць.
Правыя і еўраскептыкі не здолелі зрабіць істотнага прарыву, але павялічылі сваё прадстаўніцтва ў Еўрапарламенце больш чым на тры дзясяткі месцаў. Як адзначае Reuters, гэта адбылося дзякуючы добрым вынікам нацыяналістаў на выбарах у Італіі і Францыі. А вось у Германіі яны не дасягнулі вялікіх поспехаў.