Вытворцаў прымусяць зрабіць адзінае “зараднае” для ўсіх сотавых

Еўракамісія мае намер абавязаць вытворцаў распрацаваць адзінае зараднае прыстасаванне для ўсіх марак сотавых тэлефонаў. Пра гэта ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Нямецкая хваля" заявіў віцэ-старшыня Еўракамісіі, камісар па прамысловасці Гюнтэр Ферхойген.
На яго думку, непрымальная сітуацыя, калі спажывец вымушаны купляць новае зараднае прыстасаванне з чарговым сотавым тэлефонам. Еўракамісар не выключыў, што калі ў хуткім часе не будзе створана адзінае зараднае прыстасаванне для ўсіх мабільных тэлефонаў, у дачыненні да вытворцаў могуць быць прыняты санкцыі.

Між тым, на думку экспертаў, планы Еўракамісіі рэалізаваць наўрад ці атрымаецца, паколькі ў краінах аб'яднанай Еўропы розныя патрабаванні да акумулятараў сотавых тэлефонаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі