Выйшла новая версія сайта "Перадоз" — адаптацыя для мабільных прыладаў

Лічыльнік Гейгера / pixabay.com
Лічыльнік Гейгера / pixabay.com

Арганізацыя "Экадом" зрабіла новую версію  сайта "Перадоз" — народнага маніторынгу тэрыторый Беларусі, забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Цяпер ён адаптаваны для мабільных прыладаў.

Цяпер на сайце ўсе ахвочыя могуць не толькі праверыць замеры, зробленыя валанцёрамі ў розных месцах Беларусі, але і дадаць на мапу свае даныя аб радыеактыўнай сітуацыі ў сваім рэгіёне, якія могуць быць недаступныя для афіцыйных маніторынгавых станцый. Гэтыя звесткі могуць дапамагчы беларусам самім прымаць самыя розныя рашэнні — напрыклад, ці варта ў той ці іншай мясцовасці збіраць грыбы і ягады або ці будаваць там дом.

Сайт дазваляе сачыць за ўзроўнем радыяцыйнага забруджвання на сённяшні дзень. Паглядзець яго можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі