Вызваленыя палітзняволеныя Дзяніс Іваноў і Аліса Раманава
Дзяніс Іваноў з сям'ёй / t.me/viasna96/
Беларускія праваабаронцы паведамляюць пра палітвязняў, якія былі вызваленыя апошнім часам. Сярод іх — 37-гадовы Дзяніс Іваноў. Ён быў за кратамі са жніўня 2021-га. За "абразу Лукашэнкі" яго асудзілі на два гады "хіміі". Іваноў цалкам адбыў тэрмін.
Дзяніс Іваноў працуе ў галіне кіно, здымаўся ў серыяле "Вяртанне Мухтара", быў кастынг-дырэктарам стужкі. Падчас знаходжання на "хіміі" Іваноў ажаніўся.
Цалкам адбыла тэрмін і палітзняволеная 39-гадовая Аліса Раманава. Жанчына была затрымана 30 верасня 2022-га за паведамленне ў тэлеграм-чаце. У судзе Маскоўскага раёна Брэста 11 лістапада 2022 года за "абразу Лукашэнкі" ёй прысудзілі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін яна адбывала ў гомельскай папраўчай калоніі № 4.
За кратамі ў Беларусі застаецца каля паўтары тысячы чалавек, прызнаных праваабаронцамі палітзняволенымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.