WATCH DOCS шукае 100 авантурыстаў, каб паказаць кіно пра правы чалавека
13–16 снежня ў Мінску пройдзе чацвёрты фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS. Сёлета кінафэст плануе паказаць 16 стужак з розных краін свету і ўручыць антыпрэмію чыноўнікам.
Каб кінафестываль адбыўся, арганізатары аб’явілі старт краўдфандынгавай кампаніі. Падрабязна пра гэта піша дырэктарка кінафэсту Таццяна Яворская. Яна кажа, што на правядзенне фэсту неабходна 5500 рулёў. Таму будзе цудоўна, калі знойдуцца 100 авантурыстаў, якія ахвяруюць фэсту ўсяго па 50 рублёў.
Грошы патрэбныя на арэнду кіназалаў, харчаванне гасцей фэсту, арганізацыю ўрачыстых падзей, рэкламу і падарункі намінантам антыпрэміі "WATCH DOCS памеціў".
Дарэчы, адным з гасцей сёлетняга фэсту стане вядомы польскі журналіст і дысідэнт Адам Міхнік. Сярод лотаў — удзел у вечарынцы з гуртом "РСП" і магчымасць выпіць шот з былым жаўнерам ІРА.