Ягор Шаранкоў з прэзентацыяй новага сінгла "Кто мы"

Ягор Шаранкоў з прэзентацыяй новага сінгла "Кто мы"

Ягор Шаранкоў вядомы па ўдзеле ў дуэце андрагінаў "The EM", дзе выступаў разам з Міхаілам Сасуновым (цяпер Майкл Соўл) — хлопцы спрабавалі скарыць нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2016". У 2017 годзе спявак прадстаўляў Беларусь на конкурсе "Славянскага базару" і дайшоў да паўфіналу ўкраінскага "Голасу краіны" ў камандзе Сяргея Бабкіна. 

Сёння ў Ягора Шаранкова выходзіць новая песня "Кто мы". Спявак прадставіў яе ў жывым эфіры Еўрарадыё.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі