Ягор Філіпенка не зможа згуляць у матчы зборнай Беларусі з Ірландыяй

Ягор Філіпенка не зможа згуляць у матчы зборнай Беларусі з Ірландыяй

Абаронца Ягор Філіпенка не зможа згуляць у матчы футбольнай зборнай Беларусі з Ірландыяй. Ён атрымаў траўму ў нядаўнім таварыскім паядынку са зборнай Паўночнай Ірландыі і не паспее аднавіцца за некалькі дзён, інфармуе "Прессбол".

Таварыскі матч са зборнай Ірландыі зборная Беларусі згуляе ў аўторак, 31 траўня, у Корку (пачатак у 21.45 паводле беларускага часу). Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

З-за траўмаў зборнай не можа дапамагчы цэлы шэраг вядучых гульцоў. Пасля траўмы Філіпенкі ў галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча засталося 17 гульцоў — 3 брамнікі і 14 палявых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі