Як БАТЭ абыграў пераможцу футбольнай Лігі чэмпіёнаў (фота, відэа)

Той гістарычны матч у рамках групавога турніра Лігі чэмпіёнаў прайшоў 2 кастрычніка 2012 года на мінскім стадыёне "Дынама".



Склад БАТЭ: Андрэй Гарбуноў, Максім Бардачоў, Ягор Філіпенка, Марка Сіміч, Дзяніс Палякоў, Дзмітрый Ліхтаровіч (Міхаіл Сівакоў, 66), Аляксандр Валадзько, Аляксандр Глеб, Аляксандр Паўлаў (Рэнан Брэсан, 84), Эдгар Аляхновіч, Віталь Радзівонаў (Дзмітрый Мазалеўскі, 87).


Склад "Баварыі": Мануэль Ноер, Дантэ Банфім, Хаві Марцінэс (Шэрдан Шакіры, 58), Жэром Баатэнг, Філіп Лам, Хольгер Бадштубер (Бастыян Швайнштайгер, 77), Франк Рыберы, Томас Мюлер, Луіс Густава, Тоні Крос, Марыё Манджукіч (Клаўдыё Пісара, 75). Адзначым, што герой фінала Лігі чэмпіёнаў Ар’ен Робэн у тым матчы не ўдзельнічаў з-за траўмы.


Лік на 23-й хвіліне адкрыў Паўлаў, на 78-й Радзівонаў забівае другі гол. Рыберы на 91-й забівае гол у адказ. Але выратаваць матч "Баварыя" не змагла — БАТЭ правёў імклівую контратаку і Мазалеўскі з Брэсанам (дарэчы, абодва толькі выйшлі на замены) арганізавалі трэці гол — 3:1! Ніхто больш у гэтай Лізе чэмпіёнаў не змог забіць "Баварыі" тры мяча!


Пазней у матчы ў адказ "Баварыя" ўзяла рэванш — 4:1 (у барысаўчан гол на 89-й хвіліне забіў Ягор Філіпенка).


Адзначым, што другое паражэнне ў Лізе чэмпіёнаў "Баварыя" атрымала ад лонданскага "Арсенала". 13 cакавіка ў матчы 1/8 фінала мюнхенцы на сваім полі прайгралі з лікам 0:2. Праўда, перад гэтым была атрыманая гасцявая перамога — 3:1, якая і дазволіла "Баварыі" ісці далей. Варта нагадаць, што ў чэмпіянаце Нямеччыны мюнхенская каманда пацярпела толькі адно паражэнне, 28 кастрычніка яна саступіла дома "Баеру" — 1:2.

“Баварыя” стала пераможцам футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)


Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі