Як беларускі трактар з'явіўся на в'етнамскіх грошах

Як беларускі трактар з'явіўся на в'етнамскіх грошах

На в'етнамскай банкноце ў 200 донгаў ($0,0087) намаляваны трактар "Беларус". Гэтыя грошы былі выпушчаныя ў 1987 годзе і знаходзяцца ў абарачэнні дагэтуль, хаця і не ўяўляюць вялікай каштоўнасці.

Як беларускі трактар з'явіўся на в'етнамскіх грошах
200 донгаў. Каб набыць 1 долар, трэба 100 такіх!

На купюры выяўлены трактар МТЗ-50, распрацаваны ў канцы 1950-х. Мінскі трактарны завод вырабляў такі машыны з 1962 па 1985 год. Агулам выраблена больш за 1,2 млн МТЗ-50.

Як беларускі трактар з'явіўся на в'етнамскіх грошах?

"Калі ў В'етнаме праводзілася праграма механізацыі сельскай гаспадаркі, наша краіна атрымала беларускія трактары, якія вельмі добра сябе зарэкамендавалі, — распавядае Каа Дык Фат, міністр сельскай гаспадаркі В'етнама. — Такім чынам, яны сталі для нас увасабленнем прагрэсу ў аграрнай сферы. Менавіта таму было вырашана выкарыстоўваць выяву вашага трактара на нашых грошах".

Дарэчы, сёння 1 долар каштуе 22744 в'етнамскія донгі. Амаль столькі ж беларускіх рублёў (20051) 1 долар каштаваў у Беларусі год таму, напярэдадні дэнамінацыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі