Як два бакі падалі інфармацыю пра сустрэчу прадстаўнікоў Беларусі і ЕС
18 студзеня ў Мінску адбылася сустрэча кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза у Беларусі Дзірка Шубеля і намесніка міністра замежных спраў нашай краіны Сяргея Алейніка. Прэс-служба Прадстаўніцтва Еўрасаюза адзначае, што менавіта Алейнік "адказвае за адносіны ЕС і Беларусі". Абмяркоўваліся дачыненні цяперашнія і іх перспектыва, пытанне ўведзеных санкцый. Спадар Шубель гаварыў пра неабходнасць вызвалення "ўсіх адвольна затрыманых у Беларусі асоб, у тым ліку палітычных зняволеных і работнікаў СМІ" (у нашай краіне налічваецца 187 палітвязняў, у зняволенні знаходзяцца 9 журналістаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.