Як дзяржаўная прэса падавала непрыемныя навіны пра рост цэнаў
У Беларусі падаражэлі хлеб, малако, гарэлка. Ажно на 20% павялічыўся кошт праезду ў грамадскім транспарце. Цяпер за адну паездку ў метро замест 500 рублёў давядзецца плаціць 600. Для ашчадных беларусаў гэтая тэма стала асноўнай тэмай тыдня. Наўрад ці засталося хоць адно выданне, якое б не напісала пра падвышэнне цэнаў.
Але цікава паглядзець як па-рознаму знаёмілі людзей з такой інфармацыяй дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ.
Тонкімі знаўцамі чалавечай псіхалогіі паказалі сябе дзяржаўныя беларускія СМІ. Інфармацыя пра рост цэнаў усюды суправаджалася паведамленнямі пра падвышэнне заробкаў і пенсій. Некаторыя, асабліва здольныя на выдумкі выданні пісалі пра рост цэнаў, а ў загалоўку да тых самых навінаў гаварылі пра рост заробкаў.
Самай крэатыўнай у гэтым сэнсе аказалася газета «Звязда». Журналіст Сяргей Куркач даў свайму артыкулу загаловак «Памер пенсій у верасні будзе павялічаны, а ў кастрычніку – і стаўка першага разраду». Пасля такога аптымістычнага загалоўка ідзе інфармацыя пра павелічэнне ўнутранага валавога прадукту, прырост прадукцыі прамысловага комплексу і г.д.
Вось з такіх пазітыўных навінаў пачынаецца артыкул у газеце «Звязда». І толькі пасля гаворыцца, што "урад краіны прыняў рашэнне павялічыць закупачныя цэны на малако" і што "новыя закупачныя цэны паўплываюць на кошт малака і прадуктаў малочнай групы для насельніцтва". Далей гаворыцца пра павелічэнне кошту мукі, хлебабулачных вырабаў і алкагольных напіткаў.
Цалкам магчыма, што не ва ўсіх хапіла часу дачытаць артыкул да гэтай не зусім прыемнай інфармацыі. Але і пра, тых хто чытае газеты “ад коркі да коркі”, паклапаціўся журналіст “Звязды”. Артыкул заканчваецца прыемнай навіной пра запланаванае павелічэнне памеру пенсій, а таксама стаўкі першага разраду.
У псіхалогіі ёсць такая тэхніка, называецца – тэхніка “бутэрброду”. Заключаецца яна ў тым, што крытыкаваць суразмоўцу трэба па схеме “пахвала-крытыка-пахвала”. Сказаў штосьці добрае, пакрытыкаваў і згладзіў непрыемны асадак ад крытыкі яшчэ адной пахвалой.
Цудоўны бутэрброд атрымаўся ў журналіста “Звязды” – “павелічэнне валавага прадукту – рост цэнаў – павелічэнне пенсій і заробкаў”. І чытач застаецца з уражаннем, што ўсё насамрэч у нас добра.
У выкарыстанні псіхалагічных тэхнік не адстае ад «Звязды» і «Народная газета». Яна таксама заварочвае «рост цэнаў» ва ўжо знаёмы нам бутэрброд.
«Падрастуць не толькі цэны, але і пенсіі», - запэўніваюць чытача на пачатку артыкула, а ў канцы супакойваюць, што «рост цэнаў не ляжа цяжкай ношай на насельніцтва», таму што, па-першае, «рэальныя грашовыя даходы выраслі на 71 працэнт», і, па-другое, «асноўную нагрузку панясе рэальны сектар эканомікі».
Але і на гэтым «Народная газета» не спыняецца, і ў гэтым сэнсе абыходзіць нават «Звязду».
Псіхалагічны эфект ад «бутэрброду» падаецца журналістам недастатковым, і для поўнай дзейснасці яны нагружаюць чытача яшчэ і пачуццём віны. «Любіш катацца? Давядзецца плаціць», - ледзьве не пагражае журналіст «Народнай газеты» на пачатку таго ж самага артыкула. Асабліва тонкія і чуллівыя чытачы і сапраўды могуць уразіцца: люблю ж катацца, катаюся кожны дзень на працу і з працы, а плаціў мала – вінаваты.
Адстала ад сваіх калег і праявіла найменшую крэатыўнасць у асвятленні тэмы росту цэнаў “Советская Белоруссия”. На чацвёртай старонцы, у кутку, яна паведаміла спачатку пра павышэнне пенсій, а пасля – тарыфаў на перавозку пасажыраў у грамадскім транспарце.
Паспрабавалі даць адпор дзяржаўным СМІ і недзяржаўныя, але ў іх гэта таксама атрымалася менш пераканаўча. У асноўным яны пісалі пра рост цэнаў, а тэму павелічэння заробкаў і пенсій стараліся ўвогуле не кранаць. І толькі Інтэрнэт-газета “Салідарнасць” гучным загалоўкам “Пенсіянерам падкінуць грошай” спрабуе заклікаць беларусаў да пачуцця годнасці.