Як праходзіць "Жаночы дэмарш" у Мінску (фота)
Удзень 10 кастрычніка прыгожыя людзі гуляюць па вуліцах з кветкамі. Гэта "Жаночы дэмарш", заўважны і незаўважны адначасова!
Пратэстоўцы расцягнуліся па праспекце Незалежнасці. Яны не фарміруюць калонаў, а гуляюць невялічкімі кампаніямі, без нацыянальнай сімволікі. І ўсміхаюцца адно адному, калі сустракаюцца позіркамі.
Вільня, Мюнхен, Лондан, Штутгарт, Эйндховен, Санкт-Пецярбург ужо выйшлі жаночыя "дэмаршы" ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў!А ў Дзюсельдорфе ўдзельнікі грамадскай ініцыятывы Паўночнай Рэйн-Вестфаліі знялі кранальнае відэа пра тое, якая сіла закладзеная ў жанчынах. Усё каб падтрымаць беларускіх жанчын, якія сёння працягваюць выступаць супраць гвалту і беззаконня, гуляючы па вуліцах з кветкамі!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.