Як праходзіла “Сустрэча недармаедаў" у Брэсце (фота)

Як праходзіла “Сустрэча недармаедаў" у Брэсце (фота)

У Брэсце прайшла “Сустрэча недармаедаў”. Каля сотні чалавек сабраліся ў нядзелю а 12-й гадзіне на плошчы Леніна. Скандуючы лозунгі супраць дэкрэту №3, каля 13.00 яны рушылі ў бок "Парку культуры і адпачынку". Там яны пад наглядам супрацоўнікаў ДАІ перайшлі дарогу і... пайшлі назад на плошчу Леніна. Удзельнікаў маршу ў гэты момант паменела — іх ужо было не больш за 70 чалавек. 

Вярталіся яны з таго боку, дзе знаходзяцца будынкі КДБ і аблвыканкама. Прыкладна ў 13.10 яны зноў сабраліся на плошчы, дзе пачалі абмяркоўваць план далейшых дзеянняў. Па словах некаторых удзельнікаў, яны будуць працягваць "сустрэчы недармаедаў", каардынавацца плануюць праз сацыяльныя сеткі. Прыкладна ў 13.20 людзі пачалі разыходзіцца.  

Сярод удзельнікаў маршу не было заўважана мясцовых актывістаў і сябраў палітычных арганізацый. За акцыяй здалёк назіралі супрацоўнікі міліцыі, якія не перашкаджалі яе правядзенню. Затрыманняў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі