Як у Барселоне святкуюць абвяшчэнне незалежнасці Каталоніі (фота)

Як у Барселоне святкуюць абвяшчэнне незалежнасці Каталоніі (фота)

У другой палове дня 27 кастрычніка ў Барселоне святкуюць абвяшчэнне незалежнасці Каталоніі. Парламент аўтаноміі ў пятніцу большасцю галасоў прыняў дэкларацыю аб незалежнасці ад Мадрыда. У цэнтры горада праходзіць шматтысячны мітынг. Людзі скандуюць “Свабода!” і “Мы незалежныя”, спяваюць гімн Каталоніі.

Улады Іспаніі негатыўна ўспрынялі рашэнне каталонскага парламента. Прэм’ер-міністр Марыяна Рахой назваў яго “злачынным”. Сенат Іспаніі ўхваліў прамое кіраванне Каталоніяй з Мадрыда. Іспанскія ўлады заявілі пра адхіленне каталонскага ўраду і планы правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў у Каталоніі. Аднак у Барселоне пакуль не звяртаюць асаблівай увагі на пагрозы Мадрыда, там ідзе святкаванне гістарычнай падзеі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі