Як у Гродне перавозяць халадзільнік (камічнае відэа)

Як у Гродне перавозяць халадзільнік (камічнае відэа)

Камічны выпадак пабачылі гродзенцы 10 лістапада на праспекце Янкі Купалы. Каля 19-й гадзіны два мужчыны незвычайным чынам перавозілі халадзільнік, піша autogrodno.by.

Габарытная бытавая тэхніка не змясцілася ў салоне седана, таму палову халадзільніка ляжала ў багажніку, а другая яго частка тырчала вонкі. Таму адзін з мужчын бег за аўтамабілем і прытрымліваў халадзільнік. Сведкі кажуць, што пры гэтым ён нешта камандаваў кіроўцу на замежнай мове. 

Відавочцы знялі камічную перавозку на кароткія відэасюжэты. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі