Як у Мінску аўтамабілісты "прывіталі" ўдзельнікаў УНС (відэа)

Як у Мінску аўтамабілісты "прывіталі" ўдзельнікаў УНС (відэа)

11 лютага ў Мінску прайшоў першы дзень Усебеларускага народнага сходу, на якім 4 гадзіны выступаў Аляксандр Лукашэнка. З усёй краіны было звезена больш за 2 тысячы чалавек. Увечары іх на аўтобусах павезлі з Палацу Рэспублікі на канцэрт у Палац спорту. Аўтамабілісты "прывіталі" ўдзельнікаў УНС — яны масава сігналілі, пабачыўшы калону. У такія хвіліны ў дэлегатаў маглі ўзнікнуць сумненні наконт таго, большасць яны ці меншасць у беларускім грамадстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі