Канапацкая на УНС заступілася за БЧБ-сцяг і рэпрэсаваных

Канапацкая на УНС заступілася за БЧБ-сцяг і рэпрэсаваных

11 лютага на Усебеларускім народным сходзе выступіла Ганна Канапацкая, былая сябра АГП, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў, якая на прэзідэнцкіх выбарах 2020-га не пагадзілася зняць сваю кандыдатуру і набрала менш за 2% (па афіцыйных звестках). Слова ёй дала Наталля Качанава. На пачатку выступлення Канапацкай тэлетрансляцыя раптоўна абарвалася.

Пра што гаварыла Канапацкая? Пра тое, што на яе погляд, у 2020-м "альтэрнатывы не было: страта нашай дзяржаўнасці і суверэнітэту падчас грамадзянскага супрацьстаяння, арганізаванага знешнімі сіламі, ці прызнанне вашай перамогі". Яна абрала другое г. зн. перамогу Аляксандра Лукашэнкі. Ганна Канапацкая гаварыла пра "праблему легітымнасці і законнасці двух галін улады". Прапанавала да новых выбараў у Палату прадстаўнікоў не разглядаць змены ў Канстытуцыю.

Таксама Канапацкая рэзка выказалася пра Расію, прапанавала не прызнаваць экстрэмісцкімі "гістарычныя нацыянальныя сімвалы беларусаў" — бел-чырвона-белы сцяг. Яна папрасіла змяніць меру стрымання для пратэстоўцаў, якія знаходзяцца пад следствам — "да прыняцця неабходнага закона аб амністыі".

Канапацкая на УНС заступілася за БЧБ-сцяг і рэпрэсаваных
Тэкст выступу Ганны Канапацкай
Канапацкая на УНС заступілася за БЧБ-сцяг і рэпрэсаваных
Канапацкая на УНС заступілася за БЧБ-сцяг і рэпрэсаваных

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі