Як уначы ў Кіеве працавала "катапульта-2" (фотарэпартаж)
Пратэстоўцы зрабілі новае прыстасаванне для кідання "снарадаў" па сілавіках.
Першую "катапульту" на вуліцы Грушэўскага напярэдадні знішчыў "Беркут" падчас атакі на барыкаду. Праўда, тым прыстасаваннем пратэстоўцы былі незадаволеныя і яны яго спрабавалі ўдасканаліць.
Уначы на чацвер на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пабудавалі "катапульту-2". Як піша блогер Ілля Варламаў, "насамрэч гэта вялікая рагатка". Яна "хутка прайшла абкатку і тэхнічныя выпрабаванні і паступіла на ўзбраенне паўстанцаў". Экіпаж "катапульты-2" складаецца з 6 чалавек. Трое з іх адцягваюць гумку са снарадам, два чалавекі трымаюць саму канструкцыю, яшчэ адзін зараджае і падносіць боепрыпасы, распавядае Варламаў.
"Снарады" ляцяць далёка ў цемру. На перазарадку патрабуецца 2-3 хвіліны. А побач рыхтуюцца бутэлькі з запальваючай сумессю. Амаль ва ўсіх бутэльках чыстая газа ці бензін.
Фота — zyalt.livejournal.com