Як выглядае рэканструкцыя мінскага стадыёна “Дынама” з вышыні? (фотафакт)

Як выглядае рэканструкцыя мінскага стадыёна “Дынама” з вышыні? (фотафакт)

На сайце фанатаў футбольнага клуба “Дынама-Мінск” з’явілася фота, дзе бачны зачынены на рэканструкцыю сталічны стадыён “Дынама” з вышыні птушынага палёту.

Як бачна на здымку, на тэрыторыі стадыёна дастаткова шмат будаўнічай тэхнікі, бытовак для будаўнікоў і іншай падобнай інфраструктуры, раскіданай пасярод гор пяску.

Апошні матч на гэтай футбольнай пляцоўцы прайшоў 20 лістапада 2012 года, калі БАТЭ прымаў ў рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў французскі “Ліль”. Пасля гэтага на стадыёне пачаліся дэмантажныя працы. Планавалася, што рэканструкцыя завяршыцца ў 2017 годзе.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі