Як зорка “Гульні тронаў” удавала сябе за прадавачку ў краме (відэа)
Акторка Мэйсі Уільямс, якая грае ролю Ар’і Старк у “Гульні тронаў”, вырашыла разыграць пакупнікоў крамы настольных гульняў у Лос-Анджэлесе. Яна стала на касу крамы і называла сябе Ларэйн. Пры гэтым схаваныя камеры здымалі рэакцыю пакупнікоў на яе з’яўленне.
Хоць зорка знакамітага серыялу выглядала як звычайная дзяўчына і запэўнівала, што ніколі ў жыцці не бачыла “Гульню тронаў”, роля простай прадавачкі ў яе не атрымалася: пакупнікі імгненна пазнавалі Мэйсі.