Якаўлеўскі: Салана едзе ў Мінск, каб паказытаць нервы Маскве

Высокапастаўлены еўрапейскі чыноўнік Хаўер Салана прыляцеў у Беларусь у якасці антыкрызіснага менеджэра. Такое меркаванне выказаў у каментары Еўрарадыё міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.  На думку эксперта, візітам Саланы ў Мінск Еўрасаюз спрабуе зладзіць ціск на Маскву.

Якаўлеўскі: Салана некалькі дзён таму быў у Маскве. І пасля сустрэчы там ён адкрыта казаў, што паміж Брусэлем і Масквой (паміж Еўрасаюзам і Расіяй) застаецца вельмі складанае пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Ён вельмі жорстка гаварыў на гэты конт.

Як кажа Якаўлеўскі, у Маскве ў Саланы, верагодна, былі не вельмі добрыя перамовы, таму гэты дасведчаны перагаворшчык вырашыў разыграць такую партыю, каб крыху паказытаць нервы расійскім палітыкам візітам у Мінск.

Разам з тым, на думку міжнароднага аглядальніка, візіт Саланы можа адмяніць абвешчаны раней прыезд у Беларусь еўракамісара Беніты Ферэры-Вальднэр: яна курыруе тую ж сферу, што і Салана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі