Якой Беларусь выйдзе з крызісу?
Калі грошы льюцца ракой, можна прымаць дрэнныя рашэнні. Цяпер жа цана дрэнных рашэнняў стала відавочнай адразу
Такое ўражанне, што крызіс па-беларуску не такі, як у суседзяў. Чаму? Крызіс жа сусветны... Што ў нас не так, як у другіх? У нас горш, ці наадварот - лепш?
На гэтыя і іншыя пытанні ў інтэрв'ю Еўрарадыё адказвае фінансавы аналітык Сяргей Чалы
Сяргей Чалы: Гэта будзе вельмі дзіўны крызіс. У нас будзе адначасова і інфляцыя, і дэфляцыя. З аднаго боку, падзенне коштаў на тавары на знешніх рынках - значыць, на нашыя экспартныя тавары. А з іншага боку, будзе ўнутраная інфляцыя, то бок рост коштаў у краіне. Адбываецца гэта вельмі проста. Падзенне – з-за таго, што ва ўсім свеце ідзе знішчэнне грошай, знішчэнне крэдытаў. Грошай становіцца менш, адпаведна яны становяцца больш дарагімі, адпаведна тавары становяцца больш таннымі. Гэта тое, што адбываецца на знешніх рынках.
Тое, што адбываецца ўнутры з-за адсутнасці канкурэнцыі — гэта структурная інфляцыя. Вось звярніце ўвагу. Ва ўсім свеце, калі з’яўляецца гіпермаркет, ён забівае ўсіх канкурэнтаў сваімі нізкімі коштамі. У нас усё наадварот. У нас у гіпермаркетах было даражэй, чым у шапіках. І каб людзі куплялі ў гіпермаркетах, у нас ўвогуле знішчылі шапікі. Усё дзеля таго, каб у гэтых людзей быў бізнэс. Гэта асаблівасці нашай сацыяльна арыентаванай рынкавай гаспадаркі. Вось з-за гэтага, уласна кажучы, у нас рост цэнаў і адбываецца.
Калі мы збіраемся лячыць пацыента, то спачатку трэба паставіць яму дыягназ. Калі мы не можам паставіць дакладны дыягназ, то лячэнне адназначна будзе на шкоду пацыенту. Напрыклад, у чалавека высокая тэмпература - яму далі аспірын. Але тэмпература высокая ў яго можа быць ад грыпу, а можа ад таго, што ў яго гангрэна... Мы яго будзем аспірынам лячыць, а ён урэшце памрэ ад заражэння крыві.
Дык вось насамрэч дыягназ ніхто не паставіў. У нас ніхто дагэтуль не ўяўляе, як працуе беларуская эканоміка. А яна насамрэч працуе вельмі дзіўным чынам – так, як у эканамічных падручніках не напісана.
Уявіце сабе. Ідзе эпідэмія грыпу – гэта наш сусветны крызіс. Нам кажуць: вось паглядзіце – у суседа высокая тэмпература, а ў нас няма. Але мы насамрэч ведаем, што высокая тэмпература – гэта паказчык таго, што арганізм змагаецца з хваробай.
Таму, калі нам кажуць: глядзіце, у суседа такое падзенне ВУП, а у нас нічога гэтага няма – гэта значыць, што іх арганізм рэагуе на крызіс нармальна.
Калі ў вас ідзе падзенне попыту на вашую прадукцыю, то памяншэнне вытворчасці гэтай прадукцыі – гэта натуральная, лагічная рэакцыя. А што робяць у нас? Вырабляюць тое, што не будзе прададзена. Гэта азначае, што мы трацім метал, электраэнергію, заробак плацім... Груба кажучы, знішчаем рэсурсы на тое, што прададзена не будзе.
І, у рэшце рэшт, калі крызіс скончыцца, у нас рэсурсаў для будучага росту будзе менш, чым у тых, хто цяпер “хварэе” больш востра.
Аднак чаму так цяжка паставіць той дыягназ? Крызісы былі і раней, нейкія лекі ўжо ёсць…
Гэты крызіс спалучае ў сабе і элементы перабудовы часоў Гарбачова, і крызіс часоў 92 года, калі была гайдараўская лібералізацыя, і элементы крызіса 98 года. Чаму ўсе тры? Па-першае, за доўгія гады мы па сутнасці пабудавалі эканоміку сацыялістычнага тыпу. Такая эканоміка адрозніваецца ад усіх астатніх тым, што ў ёй няма мікраэканамічнай раўнавагі. Ёсць толькі макраэканамічная.
Кошты ўнутры могуць быць любымі. За кошт прыбытковых прадпрыемстваў датуюцца стратныя, экспартныя цэны датуюцца за кошт унутраных і г.д. Зразумець рэальна, хто прыбытковы, а хто стратны ў такой сітуацыі, практычна немагчыма....
Возьмем крызіс 92-га году. Структура эканомікі савецкага тыпу павінна была перабудавацца пад эканоміку рынкавую, прадукаваць не тое, што хацеў урад, а тое што патрабаваў рынак. Вось у нас роўна такая ж самая сітуацыя. Калі мы кажам зараз: у нас праблема са збытам. Гэта насамрэч не праблема са збытам, а праблема з вытворчасцю. Гэта значыць, што мы робім не тое, што мае попыт.
Першае, што трэба зрабіць абавязкова – гэта зразумець, як працуе нашая эканоміка і чаго рабіць проста нельга.
Але ж любы крызіс – пазбаўленне ад таго, што не працуе. Калі так, то ён нам толькі на карысць? Вось і дыягназ гатовы….
Калі зразумеем, які меры прымяняць нельга, бо пацыент памрэ, трэба падумаць яшчэ вось пра якую рэч... Гаворка ідзе не пра выжыванне насамрэч. Гаворка ідзе пра тое, што любы крызіс – гэта па сутнасці пазбаўленне ад чагосьці, што не працуе, і пакіданне таго, што працуе. Заўсёды трэба мець на ўвазе гэты дальні гарызонт. За кошт чаго мы будзем жыць, калі крызіс закончыцца?
І калі тыя рэсурсы – базу роста мы праямо цяпер, то мы, груба кажучы, зможам упасці і на гэтым дне доўга барахтацца.
Таму трэба адказаць на гэтыя тры пытанні – зразумець, як насамрэч працуе эканоміка, чаго рабіць нельга. Наступнае, перш чым распрацоўваць нейкія антыкрызісныя меры, трэба мець на ўвазе доўгатэрміновую мэту і не ўжываць кароткатэрміновых антыкрызісных крокаў, якія закрыюць нам магчымасці будучага росту. І вось толькі пасля можна садзіцца і пісаць антыкрызісныя праграмы.
А ці ёсць у краіне антыкрызісныя менеджары, якія могуць распрацаваць нейкую такую праграму?
У тым і парадокс, што нашае верхняе кіраўніцтва, груба кажучы – адміністрацыя прэзідэнта і прэзідэнт, цудоўна разумеюць усю глыбіню крызісу. Праблема ў тым, што попыт з боку ўладаў на гэтую праграму ёсць, але што прапаноўвае Саўмін і нашыя апазіцыйныя эканамісты, цалкам не адэкватна таму, што ў нас цяпер адбываецца. Таму няма ў нас сёння антыкрызіснай праграмы.
Аднак ёсць і другое распаўсюджанае меркаванне. Маўляў, падчас такога крызісу трэба легчы, згрупавацца і чакаць, калі ён скончыцца. Думаць каб захаваць тое, што мы маем, і з найменшымі стратамі выйсці з крызісу.
Гэта было б так, калі б гэты крызіс скончыўся праз месяца 3-4-5. Гэта так сапраўды было б. У нас бы хапіла і золатавалютных рэзерваў, і крэдытаў, якія мы ўзялі... А на крызіс 1,5-2 гады іх не хопіць. Тым больш, што крызіс доўгі. Дно ягонае будзе не раней за 2011-12 год.
Вы кажаце яшчэ пра тое, што крызіс – гэта не толькі небяспека, а яшчэ і магчымасці...
Гэта натуральна!
Ці не з’яўляецца гэта ўтопіяй? Тое, што з крызісу магчыма выйсці ў развіцці?
Вось фокус-та якраз у чым... Чым гэты крызіс добры? Як ні парадаксальна, але мы насамрэч выйгравалі ад таго, што кошты на нафту раслі. Мы атрымоўвалі энерганосьбіты ад Расіі па датуемых коштах, а прадукты нафтапераапрацоўкі прадавалі на экспарт па сусветных коштах. Працавалі, як нафтавы афшор. А ў сітуацыі, калі грошы льюцца ракой, можна было прымаць дрэнныя рашэнні. Цяпер жа кошт дрэнных рашэнняў стаў відавочны адразу.
Мы па сутнасці ўсё яшчэ маем структуру эканомікі, якая нам дасталася ад Савецкага саюзу. Яна ўсё яшчэ не рэфармаваная. Зразумела, што гэтага рабіць не хочацца, ды і не трэба, калі і так усё добра. Але калі ўсё дрэнна, тады сапраўды даводзіцца штосьці рабіць.
І вось гэтыя балючыя крокі – яны непрыемныя, але іх неабходна рабіць таму што крызіс – гэта не проста пазбаўленне ад таго, што не працуе. А і перанакіраванне грошай і рэсурсаў туды, што можа стаць наступным лакаматывам росту.
Каб падтрымліваць ілюзію, што эканоміка працуе, мы стварылі вялізную колькасць кастылёў
Але ці здольная Беларусь узяць гэтае добрае ад крызіса для сябе, улічваючы, што нашая эканоміка развіваецца паводле ўласных законаў і слаба рэагуе на знешнія змены?
Тут ёсць таксама адзін цікавы момант. Лічыцца, што ў нас эканоміка адкрытага тыпу, прынамсі так кажуць улады. Рэч ў тым, што тэрмін “эканоміка адкрытага тыпу” – стандартны эканамічны тэрмін. Гэта эканоміка, у якой аб’ём знешняга гандлю параўнальны ці перавышае аб’ём ВУП. У нас так і ёсць. Знешні гандаль у нас прыкладна 70 мільярдаў, ВУП – 50 мільярдаў. Але эканоміка адкрытага тыпу мае на ўвазе не толькі вялікі знешні гандаль, але яшчэ і эканоміку рыначнага тыпу ўнутры краіны. А ў нас атрымалася эканоміка савецкага тыпу з вялікім аб’ёмам знешняга гандлю. А гэта зусім іншая эканоміка, яна працуе паводле зусім іншых законаў!
Уявіце сабе, што мэтай было стварыць такую эканоміку, якую мы хочам. Але жыццё трошкі іншае, і таму атрымліваецца, што мы хочам немагчымага. І каб яна працавала, увесь час даводзіцца ствараць нейкія падпоркі.
Вось, напрыклад, немагчыма мець рост грашовай масы 50% і пры гэтым інфляцыю ў 10% за год. А ў нас гэтага дамагліся. Якім чынам? Тым, што ў нас інфляцыя афіцыйная не адпавядае рэальнасці, і рост ВУП не адпавядае рэальнасці, і рынкавыя працэнтныя стаўкі насамрэч не рынкавыя. Вось яна і ёсць эканоміка савецкага тыпу, калі кошт рэсурсаў невядомы.
Але каб падтрымліваць ілюзію, што эканоміка працуе так, як мы ёй напісалі па планах, створаная вялізная колькасць кастылёў. Працуе ўпраўленне Мінгандлю, якое зацвярджае кошты, каб у нас не расла інфляцыя. Для таго, каб не раслі заробкі ў нас ёсць тарыфная сетка і г.д.
Хто у нас зараз адбярэ тыя кастылі? Мы не павалімся?
Для пачатку мы самі павінны прыбраць увесь назапашаны набор кастылёў. Таму што ёсць механізм і ёсць страты на трэнні. Калі гэта прыбраць, ККД нашай эканомікі падвысіцца маментальна! У прынцыпе гэта тое, з чым мы пагадзіліся, тое, што напісана ў рэкамендацыях МВФ – лібералізацыя цэн, лібералізацыя заробкаў, сыход дзяржавы з выкарыстання банкаў у якасці сваёй касы. Хаця б гэтыя тры рэчы прыбраць – ужо стане лепш.
Мы былі, як гэта ў нас любяць казаць, “зборачным цэхам” у Савецкім саюзе. Гэта значыць, што ў нас была вельмі вялікая канцэнтрацыя зборачнай вытворчасці. Па сутнасці, у межах усяго вялікага Савецкага саюза для нас гэта было нармальна. Але як толькі мы сталі незалежнымі, для нас гэта занадта. Мы пераіндустрыялізаваная краіна, як бы дзіўна гэта не гучала.
У рэшце рэшт, у нас ёсць два шляхі: альбо дэінструалізацыя, альбо ўключэнні ў нейкія міжнародныя ланцужкі. Будзь то якія расійскія карпарацыі, альбо замежныя карпарацыі. Тады кастылі будуць непатрэбныя.
Але ж мы прымаем рэкамендацыі МВФ….
На МВФ прынята ўсё спісваць. Які нядобры МВФ прымусіў нас зрабіць дэвальвацыю і спыніць рост заробкаў у бюджэтнікаў. Уявіце сабе, што ў вас сусед п’яніца. Ён прапівае заробак, у яго не хапае грошай на жыццё, і ён увесь час ходзіць і просіць пазычыць да "палучцы". Вось гэта і ёсць Беларусь, якая праядае грошы... А сусед кажа: глядзі, я табе дам грошы, але толькі адна ўмова – давай ты кінеш піць. Канечне ж, ён можа пайсці да сваёй жонкі і сказаць – які нягоднік гэты сусед, ён мне паставіў умову кінуць піць. Але ж насамрэч ён даў яму правільную параду.
Дык вось, МВФ паставіў перад намі ўмову перастаць піць. Мы прыйшлі да яго з просьбай заняць да "палучкі", а ён нам сказаў: вось калі вы гэтыя меры не выканаеце, то вы і гэтыя грошы праешце. І зноў прыйдзеце за грашыма. Па сутнасці, тое, што ён нам раіць – гэта тое, што мы самі павінны былі б зрабіць.
Але, МВФ не проста забараніў нам набываць гарэлку, але і абмежаваў нашыя выдаткі на сям’ю…
Нягледзячы на тое, што краіна ў нас маленькая, у нас дагэтуль не існуе эфектыўнай сістэмы адраснай сацыяльнай падтрымкі. З-за таго, што ў нас няма гэтага механізму, атрымліваецца, што адзіны спосаб падтрымкі людзей ва ўмовах гэтага крызісу – падтрымка неэфектыўных прадпрыемстваў. Але гэта ідзе за кошт знішчэння рэсурсаў. Нашмат больш правільна было б проста заплаціць гэтым людзям заробак у якасці дапамогі, каб яны проста там не працавалі. Але такога механізму падтрымкі ў нас няма. Гэта базавы прынцып – падтрымліваць трэба не прадпрыемствы, падтрымліваць трэба людзей.
Вось пакуль мы гэтага не зразумеем, у нас і будзе такая сітуацыя, калі.. Ну вось паглядзіце статыстыку за студзень, яна ж жудасная – таваразварот змяншаецца на 20%, грузаперавозка таксама змяншаецца на 20%. Пра што гэта кажа? Пра тое, што насамрэч ВУП за гэты час у гадавым вылічэнні мінімум на 10% павінен быў зменшыцца. А калі ён не зменшыўся, то гэта азначае, што мы вось гэтыя 10% спрацавалі на склад.
Падтрымліваць трэба не прадпрыемствы, а людзей
Але ці можа такая маленькая краіна, як Беларусь, сама выйсці з крызісу? Ці лепей стаць пад парасон той жа Расіі, ці Еўропы?
У мяне вельмі вялікія сумневы, што ў гэтым крызісе нейкая сур’ёзная кааперацыя магчымая. Калі ўсім дрэнна, нікому не хочацца дапамагаць суседу, калі ў самога там дзеці галодныя плачуць. Таму я думаю, што гэта практычна немагчыма. Добра пра гэта гаварыць, але наўрад ці такое атрымаецца. Таму перш за ўсё трэба ўсё ж такі разлічваць на сябе.
Цікава, што амаль ні ў воднай краіне не сышоў урад, нягледзячы на крызіс. Ці ёсць увогуле такая ўмова па пераадоленні крызісу, як часовая змена ўрада на спецыялістаў-антыкрызіснікаў?
А навошта мяняць урад? У нас усё адно ўсё вырашае Адміністрацыя прэзідэнта. Пытанне не ў персонах, не ў гэтых рытуальных перастаноўках, пытанне ў тым, якія канкрэтна крокі прымяняць. А хто іх будзе рэалізоўваць – гэта ўжо не так важна.
Але ж у такіх умовах любыя памылкі ўраду могуць быць спісаныя на крызіс. Шмат што можна дараваць... Маўляў, ну што зробіш – крызіс жа...
Згодны. Пад гэтую справу спісаць можна што заўгодна. Але, ведаеце, ёсць такая фраза – я хаця б паспрабаваў. Памятаеце “Палёт над гняздом зязюлі”, дзе герой Нікалсана паспрабаваў падняць мармуровы куб? Калі ў яго не атрымалася, то ён прамовіў такую фразу – "я хаця б паспрабаваў". І пасля, у канцы фільма, становіцца зразумелым, што гэта ўсё было зроблена не дарма. Таму хочацца бачыць вось гэта “я хаця б паспрабаваў”. Я думаю, усе ўжо зразумелі, што проста легчы і перачакаць не атрымаецца. У нас папросту не хопіць грошай, каб яго перачакаць. Правільна, там ідуць жудасныя працэсы, але гэта яшчэ і сур’ёзная энергія, якую можна выкарыстоўваць.
На якія такія рэсурсы можа зрабіць стаўку Беларусь?
Ёсць нішы, якія ў нас ёсць шанец заняць. Што такое крызіс? Гэта калі людзі, абмежаваныя ў грошах, пачынаюць адмаўляцца ад статусных рэчаў, напрыклад касметыкі, за якую плаціш у 2 разы даражэй, таму што там ёсць назва брэнда. Ёсць такая ж касметыка, ў якой няма гэтай назвы і яна каштуе ў 2 разы танней. Значыць, у нас ёсць такая ніша – перайсці ў катэгорыю нябрэндавых тавараў. Попыт на іх можа павялічыцца.
Другі момант: ёсць у мяне такая нясмелая надзея... Мы калісьці мелі магчымасць, якую пасля ў нас скрала Латвія, якая стала банкаўскай сістэмай, што абслугоўвала ўсю Расію. Цяпер у Латвіі вельмі сур’ёзныя праблемы з-за таго, што яна вельмі безадказна паводзіла сябе падчас гэтага буму. Набрала вельмі вялікія валютныя крэдыты, і цяпер там сур’ёзныя праблемы і з уласным курсам, і з бюджэтам, і з усім астатнім... У нас жа, трэба аддаць належнае, цудоўная структура банкаўскай сістэмы.
У нас выдатная інфраструктура, грошы ходзяць са дня ў дзень, нікуды не знікаюць, у адрозненні ад Расіі. Плюс у нас, як гэта ні дзіўна, ёсць цудоўная інфраструктура для фондавага рынку. Няма самога фондавага рынку, але інфраструктура лепшая, чым у Расіі. Гэта значыць, у нас усё падрыхтавана – толькі дайце. Мы бліжэй за Латвію, і плюс ў нас людзі на добрай рускай мове размаўляюць. Магчыма, той шанец, які мы тады не выкарысталі, мы зможам выкарыстаць цяпер.
Гучыць аптымістычна…
Насамрэч магчымасцяў шмат, іх проста трэба ўмець бачыць і шукаць.
Гутарыла Наста Ігнатовіч
Фота: sergechaly.livejournal.com/