Янка Купала ў мінскім батанічным садзе ў навушніках (фота)
У мінскім батанічным садзе здымалі адну з галоўных сцэн мастацкага фільма пра народнага паэта Беларусі Янку Купалу — яго знаёмства ў Паўлаўскім парку Пецярбурга з Паўлінай Мядзёлкай. Перад гэтым там знялі апошнюю масавую сцэну. У батанічным садзе можна было пабачыць выканаўцу галоўнай ролі Мікалая Шастака. Акцёру з Рыгі давялося вывучыць беларускую мову, навучыцца пісаць і чытаць па-беларуску.
Апошні дзень здымак — 30 чэрвеня. Далей — мантаж і агучка, інфармуе minsknews.by.
Трэйлер фільма з'явіўся яшчэ ў пачатку чэрвеня. Прэм'ера "Янкі Купалы" запланаваная на 17 снежня 2019-га. У шырокі пракат фільм трапіць у наступным годзе. Будзе зроблены і чатырохсерыйны серыял.
minsknews.by