Януковіч: Рашэнне аб разгоне Майдана прымалі тры чалавекі
Да прыняцця рашэння аб разгоне студэнцкага мітынгу ў ноч на 30 лістапада на Майдане Незалежнасці мелі тры чалавекі.
Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч падчас круглага стала, піша "Украінская праўда".
"Ёсць новая інфармацыя, якую яшчэ нельга апублікаваць. Але бліжэйшым часам, як толькі яна будзе высветлена і будзе ўпэўненасць наконт таго, як гэта было, і не будзе забараняць закон і таямніца следства — гэта будзе апублікавана", — паведаміў кіраўнік дзяржавы. Януковіч дадаў, што рашэнне прымалі тры чалавекі і яны павінны несці адказнасць за тое, што там адбылося.
У Кіеве праходзіць круглы стол з удзелам прэзідэнта і апазіцыі. Падчас яго палітыкі павінны шукаць кампраміс і рашэнне для выхаду ўсёй краіны з палітычнага крызісу.
Гэты круглы стол транслюе Грамадская тэлевізія.
Фота — mungaz.net