Ярмошына: Некаторыя кандыдаты здымаюцца з выбараў па надуманых прычынах

Ярмошына: Некаторыя кандыдаты здымаюцца з выбараў па надуманых прычынах

Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты здымаюцца з выбараў па надуманых прычынах. Такую заяву 5 верасня зрабіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. На сённяшні дзень у выбарчай кампаніі працягвае ўдзельнічаць 491 кандыдат. Аднак яшчэ адзін чалавек збіраецца зняцца з гонкі.

"Ёсць такія кандыдаты, якія бачаць чорнае нават там, дзе яго няма. Заява, пададзеная сёння, з гэтай серыі", — цытуе словы Ярмошынай БЕЛТА. Высвятляецца, што згаданы кандыдат у дэпутаты тлумачыць сваё рашэнне зняцца з выбараў тым, што ў выбаркамах мала прадстаўнікоў партыі, чальцом якой ён з'яўляецца (гаворка пра Аб'яднаную грамадзянскую партыю). Старшыня ЦВК перакананая, што ён ведаў пра гэта і раней, проста і не думаў ісці на выбары, а толькі хацеў атрымаць бясплатны эфірны час і "прапіярыцца".

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня. З аўторка ўжо пачынаюць праводзіць датэрміновае галасаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі