Ярмошына расказала кандыдатам, як трэба выступаць на тэлебачанні

Ярмошына расказала кандыдатам, як трэба выступаць на тэлебачанні

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына расказала кандыдатам у прэзідэнты, як правільна выступаць у тэлеэфіры. Яна параіла ім добра падрыхтавацца і падстрахавацца.

"Калі няма ўпэўненасці звяртацца да тэлегледачоў у жывым эфіры, лепш скарыстацца магчымасцямі запісу і суфлёра", — цытуе адну з парадаў Ярмошынай БЕЛТА. Паводле яе слоў, кандыдатам трэба гаварыць "простай і зразумелай мовай", каб іх зразумеў кожны чалавек. Каб дастукацца да кожнага сэрца "сваёй натуральнасцю і пазітывам".

Нагадаем, 10 верасня ЦВК зарэгістраваў чатырох кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі — Сяргея Гайдукевіча, Таццяну Караткевіч, Аляксандра Лукашэнку і Мікалая Улаховіча. Першым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выступіць Гайдукевіч — 15 верасня. Агітацыйная кампанія будзе працягвацца месяц. Выбары адбудуцца 11 кастрычніка.

Ярмошына расказала кандыдатам, як трэба выступаць на тэлебачанні
Ярмошына расказала кандыдатам, як трэба выступаць на тэлебачанні

Фота: Fotolia i rec.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі