Ярмошына: У другім туры парламенцкіх выбараў будзе дастаткова яўкі ў 25%
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына абвясціла пра новаўвядзенні, якія чакаюцца на бліжэйшых выбарах у парламент. Гэтымі навінамі яна падзялілася з журналістамі падчас семінара па пытаннях удзелу РГА “Белая Русь” у парламенцкай выбарчай кампаніі, перадае БЕЛТА.
Паводле словаў Ярмошынай, цяпер на другім туры такіх выбараў дастаткова будзе 25-адсоткавай яўкі, каб прызнаць іх адбытымі. Да таго ж на парламенцкія выбары цяпер будзе распаўсюджвацца прынцып адноснай большасці пры вызначэнні пераможцы. Раней кандыдат перамагаў, калі ў першым туры набіраў болей за 50% выбаршчыкаў, цяпер будзе дастаткова атрымаць найбольшы адсотак галасоў.
Прынцып адноснай большасць будзе распаўсюджвацца на два туры парламенцкіх выбараў, хоць у першым туры па-ранейшаму застаецца неабходнай яўка болей за 50%.